Статья 167. Рэестр музеяў

1. Рэестр музеяў ствараецца ў мэтах арганізацыі ўліку музеяў, фарміравання адзінай базы даных аб музеях і прадстаўлення звестак, якія ў ім змяшчаюцца, і ўяўляе сабой сукупнасць звестак аб музеях.

2. Фарміруе і вядзе рэестр музеяў юрыдычная асоба, упаўнаважаная Міністэрствам культуры.

3. Рэестр музеяў вядзецца па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.

4. Музеі, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, або юрыдычныя асобы, падраздзяленнем якіх з’яўляецца музей, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня стварэння музея абавязаны прадставіць у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, звесткі аб музеі (найменне, профіль (профілі), месца знаходжання, рэжым работы музея, яго заснавальнік і іншае) па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.

5. Структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання звестак аб музеі абавязаны разгледзець іх і накіраваць юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, свае прапановы аб уключэнні музея ў рэестр музеяў.

6. Пры змяненні звестак, унесеных у рэестр музеяў, музей, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ўзнікнення падставы для іх змянення пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, для ўнясення неабходных змяненняў у рэестр музеяў.

7. У выпадку ліквідацыі музея кіраўнік музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўнік юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня ліквідацыі музея пісьмова паведаміць аб гэтым юрыдычнай асобе, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, для выключэння музея з рэестра музеяў.

8. Юрыдычная асоба, упаўнаважаная Міністэрствам культуры, не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовых паведамленняў аб змяненні звестак, унесеных у рэестр музеяў, або аб ліквідацыі музея ўносіць у рэестр музеяў неабходныя змяненні.

9. Звесткі, якія змяшчаюцца ў рэестры музеяў, з’яўляюцца адкрытымі і размяшчаюцца на афіцыйным сайце юрыдычнай асобы, упаўнаважанай Міністэрствам культуры, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

  PDF/DOC