Статья 166. Музеі-запаведнікі. Музеі пад адкрытым небам

1. Музеі-запаведнікі – музеі, якія размяшчаюцца ў комплексах і ансамблях нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, разам з тэрыторыяй, гістарычна і культурна звязанай з гэтымі нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

2. Музеі пад адкрытым небам – музеі, у музейныя фонды якіх уключаны комплексы і (або) ансамблі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаныя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі, або музеі, у музейныя фонды якіх уключаны калекцыі і (або) камплекты матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іншыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, сістэматызаваныя і прадстаўленыя на тэрыторыі, якая гістарычна і культурна не звязана з імі.

3. Ахова матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у якіх размяшчаюцца музеі-запаведнікі або якія ўключаны ў музейныя фонды музеяў пад адкрытым небам, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.

4. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам валодаюць пераважным правам на ажыццяўленне культурнай i iншай дзейнасцi на сваёй тэрыторыi, у тым лiку на экскурсiйнае абслугоўванне.

5. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць мець уласную сiмволiку (сцягi, вымпелы, эмблемы i iншае).

6. У музеi-запаведніку, музеі пад адкрытым небам устанаўлiваецца спецыяльны рэжым захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з улiкам размяшчэння iх у нестабiльных тэмпературна-вiльготнасных i светлавых умовах.

7. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджвання вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, гiстарычных традыцыйных тэхналагiчных працэсаў гаспадарання, вытворчасцi, прыгатавання асобных вiдаў прадуктаў харчавання нацыянальнай кухнi музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам могуць выкарыстоўваць музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы пры ўмове, што такое выкарыстанне не стварае пагрозы iх захаванню i не можа прывесцi да iх пашкоджання, страты або знiшчэння.

8. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам з улiкам іх профiлю (профiляў) могуць ажыццяўляць дзейнасць па раслiнаводстве, жывёлагадоўлi, вытворчасць тавараў народнага спажывання, прыгатаванне прадуктаў харчавання з прымяненнем тэхналогiй i прылад працы, якiя выкарыстоўвалiся ў пэўны гiстарычны перыяд.

Атрыманая прадукцыя (тавары народнага спажывання, прадукты харчавання i iншае) можа рэалiзоўвацца музеем-запаведнікам, музеем пад адкрытым небам у парадку, устаноўленым актамі заканадаўства.

9. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам ажыццяўляюць дзейнасць, якая прыносіць даход, калi такая дзейнасць не перашкаджае ахове аб’ектаў культурнай i прыроднай спадчыны.

10. На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам устанаўлiваецца дыферэнцыраваны рэжым іх аховы з улiкам спецыфiкi ўстаноўленых на гэтай тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ахоўных зон асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.

11. У мэтах забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, выключэння выпадкаў iх пашкоджання, страты або знiшчэння музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам павiнны быць абсталяваны неабходнымi сродкамi аховы i iншымi iнжынерна-тэхнiчнымi сродкамi абароны.

12. На тэрыторыi музея-запаведніка, музея пад адкрытым небам забараняецца дзейнасць, якая можа нанесцi шкоду аб’ектам культурнай i прыроднай спадчыны, гiстарычнаму i прыроднаму асяроддзю, у тым лiку дзейнасць, якая цягне за сабой:

12.1. змяненне стану музейных прадметаў, пагаршэнне iх навуковых, гістарычных, мемарыяльных, мастацкіх, эстэтычных i (або) іншых вартасцей, а таксама стану навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

12.2. забруджванне навакольнага асяроддзя;

12.3. страту біялагічнай і (або) ландшафтнай разнастайнасці;

12.4. парушэнне захаванасцi паверхні зямлі, гiдралагiчнага рэжыму тэрыторыi.

13. Музей-запаведнік, музей пад адкрытым небам у сваёй дзейнасцi па захаванні i выкарыстанні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны:

13.1. ажыццяўляюць кантроль за станам i захаванасцю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;

13.2. забяспечваюць выкананне праектных i вытворчых работ па кансервацыi, рэстаўрацыі і рамонце, прыстасаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны;

13.3. удзельнiчаюць у ажыццяўленнi навукова-метадычнага i тэхнiчнага кантролю пры выкананні праектных і вытворчых работ па кансервацыі, рэстаўрацыі i рамонце, якія звязаны са змяненнем стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

13.4. праводзяць iншыя мерапрыемствы па захаванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’ектаў прыроднай спадчыны ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам і актамі заканадаўства аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

  PDF/DOC