Статья 164. Правы і абавязкі музеяў

1. Музеі маюць права:

1.1. самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця музея;

1.2. дакументаваць усе з’явы айчыннай і замежнай гісторыі і культуры незалежна ад іх палітычнай, ідэалагічнай, гаспадарчай, сацыяльнай або іншай накіраванасці, за выключэннем з’яў, звесткі аб якіх датычаць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

1.3. арганізоўваць і праводзіць навукова-даследчую дзейнасць, у тым ліку археалагічныя даследаванні, для забеспячэння камплектавання музейных фондаў, а таксама выяўляць прадметы музейнага значэння іншымі спосабамі, якія не супярэчаць заканадаўству аб культуры;

1.4. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у тым ліку аказваць платныя паслугі;

1.5. устанаўліваць правілы наведвання музея, якія зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей;

1.6. накіроўваць музейных работнікаў для працы ў архівы, бібліятэкі і іншыя юрыдычныя асобы.

2. Музеі абавязаны:

2.1. садзейнічаць забеспячэнню правоў наведвальнікаў музеяў, прадугледжаных гэтым Кодэксам;

2.2. абслугоўваць наведвальнікаў музеяў у адпаведнасці са статутам (палажэннем) музея, правіламі наведвання музея;

2.3. пашыраць доступ наведвальнікаў музеяў да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.4. забяспечваць захаванасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.5. забяспечваць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі музейных работнікаў;

2.6. удзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.

3. Музеі маюць іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

4. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнікам музея не радзей за адзін раз у месяц у дзень, вызначаны музеем, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейным работнікам – пастаянна.

  PDF/DOC