Статья 162. Асаблівасці стварэння і ліквідацыі музеяў

1. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі па ўзгадненні з Міністэрствам культуры.

2. Абавязковымі патрабаваннямі (умовамі) для стварэння музея з’яўляюцца:

2.1. наяўнасць прадметаў музейнага значэння і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродных аб’ектаў, а таксама наяўнасць канцэпцыі развіцця музея;

2.2. магчымасць заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або магчымасць юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, забяспечыць музей капітальнай пабудовай (будынкам, збудаваннем), памяшканнем, тэрыторыяй, якія адпавядаюць профілю (профілям) музея і патрабаванням па захоўванні музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама абсталяваннем, фінансавымі, тэхнічнымі сродкамі, неабходнымі для арганізацыі і ажыццяўлення дзейнасці музеяў;

2.3. магчымасць увядзення штатнай адзінкі (штатных адзінак) музейнага работніка.

3. Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні музея са структуры дзяржаўнай юрыдычнай асобы заснавальнік дзяржаўнага музея або дзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейнага фонду і перадаць яго іншаму дзяржаўнаму музею (музеям).

Пры ліквідацыі прыватнага музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або пры выключэнні музея са структуры недзяржаўнай юрыдычнай асобы ўласнік прыватнага музея або недзяржаўная юрыдычная асоба, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, абавязаны забяспечыць захаванасць музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

4. Перадача музейнага фонду дзяржаўнага музея, падпарадкаванага Міністэрству культуры, адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства культуры.

Перадача музейнага фонду іншага дзяржаўнага музея адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем заснавальніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або ў адпаведнасці з рашэннем юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, узгодненымі з Міністэрствам культуры.

  PDF/DOC