Статья 159. Музей. Місія музея

1. Музей – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць на пастаяннай аснове ўлік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

2. Музей ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з місіяй музея.

Місія музея – грамадскае прызначэнне музея як сацыяльнага інстытута па захаванні і папулярызацыі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў, этнакультурнага і прыроднага асяроддзя.

3. У музеях могуць стварацца навукова-метадычны, вучоны, рэстаўрацыйны, экспертны саветы, кампетэнцыя і парадак дзейнасці якіх устанаўліваюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

  PDF/DOC