Статья 157. Музейны фонд

1. Музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.

2. Структурнымі элементамі музейнага фонду з’яўляюцца:

2.1. асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў;

2.2. фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў;

2.3. фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў.

3. Па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, навукова-дапаможныя матэрыялы могуць быць аднесены да музейных прадметаў, сыравінныя матэрыялы – да музейных прадметаў або навукова-дапаможных матэрыялаў.

4. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні фондава-закупачнай камісіі, іншай упаўнаважанай камісіі музея або кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, могуць быць створаны:

4.1. калекцыйны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з’яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе музейнымі прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці (далей – асабліва каштоўныя музейныя прадметы);

4.2. абменны фонд – сукупнасць няпрофільных або дублетных (паўторных) музейных прадметаў, прызначаных для міжмузейнага абмену.

  PDF/DOC