Статья 14. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў у сферы культуры

1. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў сферы культуры:

1.1. прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі;

1.2. ажыццяўляюць кіраванне ў сферы культуры на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

1.3. распрацоўваюць і рэалізуюць дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

1.4. ствараюць дзяржаўныя арганізацыі культуры, садзейнічаюць развіццю іх матэрыяльна-тэхнічнай базы;

1.5. арганізуюць і праводзяць культурныя мерапрыемствы;

1.6. арганiзуюць i садзейнiчаюць правядзенню мерапрыемстваў па ахове гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

1.7. размяшчаюць сацыяльна-творчыя заказы;

1.8. ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

2. Іншыя дзяржаўныя органы прымаюць удзел у правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй.

  PDF/DOC