Статья 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

1. Выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў (далей, калі не вызначана іншае, – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў) дазваляюцца па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое заснавана на адпаведным заключэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб’ектаў.

Меры па ахове археалагічных аб’ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.

2. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Парадак рэалізацыі мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваецца навуковымі арганізацыямі і музеямі, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў.

4. Забеспячэнне распрацоўкі і фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.

5. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагічных аб’ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў.

  PDF/DOC