Статья 128. Камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах

1. У мэтах прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) матэрыяльных аб’ектаў, якія выяўлены выпадкова, да археалагічных аб’ектаў або археалагічных артэфактаў пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца і дзейнічаюць абласныя (Мінская гарадская) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах.

2. Абласныя (Мінская гарадская) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах:

2.1. разглядаюць інфармацыю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб выпадкова выяўленых матэрыяльных аб’ектах;

2.2. праводзяць разгляд i аналiз матэрыяльных аб’ектаў на прадмет іх аднясення (неаднясення) да археалагiчных аб’ектаў або археалагiчных артэфактаў;

2.3. прымаюць рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта.

3. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта прымаецца ў выпадках, калi матэрыяльны аб’ект:

3.1. не з’яўляецца вынiкам жыцця i дзейнасцi чалавека;

3.2. узнiк менш за сто дваццаць гадоў таму назад;

3.3. не мае гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага культурнага значэння.

4. У выпадку прыняцця абласнымі (Мінскай гарадской) камісіямі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта выпiска з рашэння не пазней за тры каляндарныя днi з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

5. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi абласных (Мінскай гарадской) камісій па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах ажыццяўляецца адпаведнымi мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

6. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб’екта да археалагiчнага аб’екта або археалагiчнага артэфакта можа быць абскарджана ў суд.

  PDF/DOC