Статья 127. Пошук і выяўленне археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў

1. Пошук археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў – візуальнае або з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў абследаванне паверхні зямлі і (або) дна прыродных і штучных вадаёмаў з выкананнем або без выканання земляных работ, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор і выемка рухомых матэрыяльных аб’ектаў, якія валодаюць прыкметамі археалагічных артэфактаў.

2. Пошук археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькі пры правядзенні археалагічных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў выдаецца навуковым арганізацыям або музеям, у якіх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў грамадзяне (далей – грамадзяне, якія працуюць на ўмовах дагавораў), якія адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

3.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (археалогія)»;

3.2. валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;

3.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасці незалежна ад тэрмінаў перапынку.

4. Дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў выдаецца на імя грамадзян, якія працуюць на ўмовах дагавораў і па даручэнні навуковых арганізацый або музеяў ажыццяўляюць кіраўніцтва археалагічнымі даследаваннямі.

5. Пры парушэнні грамадзянінам, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, парадку правядзення археалагічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі можа быць прыпынена або спынена дзеянне гэтага дазволу ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Навуковыя арганізацыі або музеі пры правядзенні археалагічных даследаванняў маюць права прыцягваць іншых грамадзян на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў для выканання падрыхтоўчых і дапаможных работ пад кіраўніцтвам грамадзяніна, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў (далей – удзельнікі археалагічных даследаванняў).

7. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў дапускаецца выключна грамадзянінам, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, і ўдзельнікамі археалагічных даследаванняў.

8. Грамадзянін, на імя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагічных даследаванняў, які пры ажыццяўленні пошуку археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў на падставе гэтага дазволу выявіў археалагічны аб’ект і (або) археалагічны артэфакт, выконвае абавязкі, прадугледжаныя артыкулам 87 гэтага Кодэкса.

9. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія выпадкова выявілі ў зямлі або на дне прыродных і штучных вадаёмаў матэрыяльны аб’ект, які можа мець гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, і які на момант яго выяўлення не мае ўласніка (далей – матэрыяльны аб’ект), выконвае абавязкі, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.

10. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, які атрымаў пісьмовае паведамленне аб прафесійна выяўленых археалагічным аб’екце і (або) археалагічным артэфакце або выпадкова выяўленым матэрыяльным аб’екце, ажыццяўляе дзеянні, прадугледжаныя падпунктамі 1.1–1.5 і 1.7 пункта 1 артыкула 89 гэтага Кодэкса.

  PDF/DOC