Статья 126. Археалагічныя даследаванні

1. Археалагічныя даследаванні – комплекс мерапрыемстваў па пошуку, выяўленні і вывучэнні археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў, ажыццяўленні археалагічнага нагляду пры выкананні работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў.

2. Археалагічныя даследаванні выконваюцца ў форме археалагічных палявых і камеральных работ.

3. Да археалагічных палявых работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па даследаванні нетраў, дна прыродных і штучных вадаёмаў, культурнага пласта (слоя), тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, саміх археалагічных аб’ектаў на мясцовасці ў асяроддзі іх натуральнага бытавання.

4. Да археалагічных палявых работ адносяцца:

4.1. археалагічныя раскопкі – археалагічнае даследаванне на археалагічным аб’екце, якое звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагічнага аб’екта і ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў, якія ў ім утрымліваюцца;

4.2. археалагічная разведка – археалагічнае даследаванне, якое, як правіла, не звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагічнага аб’екта і ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалізацыі, інтэрпрэтацыі, інспекцыі археалагічнага аб’екта, а таксама атрымання актуальных звестак аб раней выяўленым археалагічным аб’екце. Пры археалагічнай разведцы дапускаецца закладка асобных шурфаў у мэтах удакладнення даных аб археалагічным аб’екце;

4.3. археалагічны нагляд – археалагічнае даследаванне, якое ажыццяўляецца пры выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб’екта ў мэтах выяўлення археалагічных артэфактаў, вывучэння культурнага пласта (слоя), архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў, якія ў ім утрымліваюцца.

5. Па заканчэнні археалагічных палявых работ грамадзянін, імя якога ўказана ў дазволе на права правядзення археалагічных даследаванняў, абавязаны скласці навуковую справаздачу аб выкананых археалагічных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах змяшчаюцца даныя фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 91 гэтага Кодэкса.

6. Да археалагічных камеральных работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, вывучэнні, кансервацыі і (або) рэстаўрацыі археалагічных артэфактаў.

7. Парадак правядзення археалагічных даследаванняў і вядзення палявой дакументацыі пры іх правядзенні ўстанаўліваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

  PDF/DOC