Статья 123. Археалагічная спадчына

1. Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі.

Археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы разам з археалагічнымі артэфактамі і культурным пластом (слоем), якiя ўзніклі ў вынiку жыцця і дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў зямлі або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса.

Археалагічныя артэфакты – рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія ўзніклі ў вынiку жыцця і дзейнасцi чалавека больш за сто дваццаць гадоў таму назад, захавалiся ў культурным пласце (слоі) або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.

Культурны пласт (слой) – пласт у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека.

2. Да археалагічных аб’ектаў могуць быць аднесены:

2.1. рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), культавых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);

2.2. крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;

2.3. курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя магілы, некропалi, маўзалеi i iншыя месцы пахавання;

2.4. iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў;

2.5. аб’екты іншага прызначэння.

  PDF/DOC