Статья 120. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы

1. Прыняцце ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой выконваліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

2. У выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, Міністэрства культуры ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах выдае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  PDF/DOC