Статья 112. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

1.1. археалагiчныя вышуканні – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (закладка шурфаў, раскопы і iншае);

1.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажоў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення і iншае).

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

  PDF/DOC