Статья 106. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

1.1. знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.2. разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

  PDF/DOC